BelMetal.org ru no-reply@belmetal.org () no-reply@belmetal.org () Адносіны ў гурце на шляху да посьпеху /blog/niechtar/1623.html /blog/niechtar/1623.html Niechtar Аб тым, што гурт – гэта другая сям’я, другі дом, кроўныя браты і іншую ванільную хрэнь можна пачуць толькі ў двух выпадках: калі ў гурта ўжо грошай да чорту і калі іх яшчэ няма ўвогуле.

Чаму так? Ды таму што менавіта скурнае пытаньне прымушае гуляць у закулісныя гульні, цягнуць на сябе коўдру ледзьве бліснулай на гарызонце славы і займацца бясконцым пошукам вінаватых. Канешне, прагныя да ўлады лідары гуртоў таксама будуць усяляк адстойваць свой аўтарытэт, прымаючы непапулярныя вырашэньні аб зьмене складу ці рэпертуару, але ўсё гэтае другасна, бо галоўная мэта любога камерцыйнага праекту – блэкджэк ды шлюхі, а квіток у іх сьвет, как вядома, каштуе грошай. Таму загадзя абмовімся, што матэрыял хобі-бандаў ня тычыцца.

Такім чынам, гурт пачынаецца з аднаго-двух ідэйных завадатараў, якія наглядзеўшыся ютубаў і наслухаўшыся кантактаў, вырашылі замуціць банду, якой яшчэ Сьвет ня ведаў. За шэрагам мараў аб калекцыі станікаў на мікрафоннай стойцы, насах у муцэ ва ўласным гастрольным аўтобусе і аб незьлічоных палавых сувязях з фанаткамі ў грымёрцы вынікае рутынная праца па пошуку астатніх удзельнікаў гурта на форумах, па сябрах і знаёмых. Сабраўшы наваяўленых адэптаў нованароджанага культу, пачынецца прымерка свайго чароўнага музла на чужыя вушы, якія, як правіла, ужо не абыходзяцца бяз крытыкі і першых душэўных ранаў лідараў гурта.

Шляхам агульных намаганьняў нараджаюцца шнягер за шнягерам, граюцца канцэрты ня бог ведае дзе, ствараецца суполка ўкантакце і ўвогуле ўсё, што можна зрабіць бясплатна і што не патрабуе болей за 5 хвілін каштоўнага часу. Пачынаецца чаканьне славы… Праходзяць месяцы, праходзяць гады… А яе ўсё няма. Ад усьведамленьня таго, што ўкладзеныя высілкі і грошы на рэпы і запісы не прыносяць плён, пачынае хістацца вера ў праект. Лідары марна намагаюцца матываваць маладзейшых удзельнікаў гурта, расказываючы новыя байкі пра будучую славу і бесклапотную будучыню. Але іхны аўтарытэт ужо значна падарваны, а нявырашаных задач становіцца ўсё болей.

Менавіта на гэтым этапе адбываецца сталеньне музычнага калектыва. Этап прасьвятленьня. Этап пошуку. Пошуку новых шляхоў прасоўваньня сваёй музыкі, вывучэньне падыходаў, аб якіх ня пішуць і не здымаюць навучальныя відэа. На гэтым этапе лайдакі і халяўшчыкі адсякаюцца шлюшым ударам і апыняюцца на ўзбочыне праекту, якому ўжо прысьвяцілі нямала часу. Гэта апраўданая ахвяра, бо ва ўмовах аграмаднай канкурэнцыі на музычнай сцэне трэба выдаткоўваць яшчэ болей сілаў і часу на раскрутку праекту, чам на яго пачынаньне.

Рост узаемных прэтэнзій, незадаволенасьці і перадзел сфер уплыву робіць нямалы псіхалагічны ціск на калектыў. Ужо значна стомленыя ўдзельнікі ня хочуць працаваць на карысьць агульнай справы, вера ў посьпех даўно трэснула па швох, і цяпер рэпетыцыі становяцца ў цяжар. Пераадоленьне гэтага псіхалагічнага грузу – гэта і ёсьць апошні плацдарм, які трэба перажыць, гэта, як сёньня модна гаварыць, «выхад з зоны камфорту». Толькі працавітыя і адданыя сваёй творчасьці ўдзельнікі калектыва застаюцца зь ім да канца. Так, кошт посьпеху высокі, часам гэта і перакрэсьленае сяброўства, і здрада дзеля матэрыяльных каштоўнасьцяў, падзел маёмасьці, накопленай за перыяд сумеснай творчасьці. Але аглядваючыся назад, сталы, сьпелы гурт, што прасёк сабе дарогу цераз джунглі невуцтва і маральнага бруду, можа з годнасьцю сказаць: «Было цяжка, але мы гэта зрабілі!»



BelMetal задаў некалькі пытаньняў ва ўдакладненьне думкі аўтара:

Аб якім посьпеху ідзе гутарка? Аб дасягненьні якой мэты? Тэкст заканчваецца фразай “мы гэта зрабілі”. Зрабілі што?
— Посьпех самадастатковага гурта, які дабіўся посьпеху. Зрабілі што? – Дамагліся вядомасьці сумеснымі намаганьнямі.

І якія беларускія метал-гурты прыйшлі да посьпеху?
— Аніякія.

У тэксьце гучыць фармулёўка “хобі-гурты” ў супрацьпастаўленьне камерцыйным праектам. Што такое хобі-гурт?
— Гэта гурт, які ня ставіць мэтай выйсьці на вялікую сцэну, а грае ў сваё задавальненьне.

Wacken Open Air Festival]]>
Thu, 05 Mar 2015 13:50:38 +0300 Беларусь метал посьпех гурты
Ніхто ня чуе крыкаў з рэпкропак /blog/niechtar/1594.html /blog/niechtar/1594.html Niechtar Жэстачайшы камент на артыкул журналіста і музшоўбіз-дзеяча Дзьмітрыя Безкаравайнага «Чаму няма прарокаў у беларускай музыцы?»

НехтарПа-першае, хачу адзначыць, што ўзрослая колькасьць публікацый на тэму «Як нарубіць бабла на шоўбізе ў Беларусі: немагчымае магчыма» ад самаабвешчаных у вузкіх колах экспертаў ужо набілі аскому. Па-другое, усе яны зводзяцца да банальнага абсмоктваньня адных і тых жа праблемаў: публіка, прамоўшн, баблос, дупаразьдзіральная слава. І, заўважце, ані слова аб тым, а як жа ўсё наладзіць. Кшталту, усё магчыма, разьбірайцеся самі і ня нойце.

Усё гэта чыстая лухта. Шоўбіз – гэта біз, у ім ёсьць свае механізмы і інструменты, якія ў аснове сваёй такія ж, як і продаж бурыта ціхуанскім наркаманам з шапіка на колах ці ўцюхваньне ламбаргіні чарговаму рэперу ў футры на голае цела.

Перш-наперш – папярэдні маркетынг, вывучэньне структуры попыту: бярэм колькасьць насельніцтва, ласкава пасчытанае Мінстатам, і памнажаем на каэфіцыент слухачоў той ці іншай музыкі (разьлічваецца экспертным шляхам). Крыкуны, апранутыя ў Сьмерць, ніколі не зьбяруць колькасьць аўдыяфілаў Стаса Міхайлава, бо ў іх розныя каэфіцыенты «слухабельнасьці». Макс Корж хутка прачытаў гэтую главу аб пабудове біза і лупянуў аднаразавы мэйнстрым, якім так заплыў заходні слухач. Таму яго творчасьць як прыезд Цырка дзю Салей – модна, дорага, на раз схадзіць, распавесьці ўсім, што схадзіў. Таму мы цяпер і ня чуем новых песень.

Глава другая. Стварэньне прадукта пад мэтавую аўдыторыю. Дапусьцім, людзей мы палічылі, ёсьць каму слухаць новую хвалю, што выкацілася з бамбасховішчаў музычных кропак. Але гэтая хваля павінная адпавядаць чаканьням: баба-гурты павінны паказваць сісі, бой-бэнды павінны саладжава пець, намякаючы на гамасяціну, фрыкі – шакаваць бародамі на трансах, касьцюмамі гемаглабіну на Бядросавічы і г.д. Калі не адпавядаюць – у пячурку і аніякіх грошай. Тут вось і абмяжоўваецца палёт фантазіі кампазітара, гэта як дызайн аўто: намалявана прыгожа, але інжынер і маркетолаг запхнулі малюнкі дызайнеру ў зад. Дапусьцім, нейкі прадукт ёсьць.

Глава 3. Самая цікавая. На трэцім этапе хочацца зрубіць кэш за пакуты, атрыманыя на выступах у потных местачковых клубах, за ўваленыя грошы за рэпетыцыі, запісы і іншыя «няшкі для славы». Тут вось і пачынаецца перачытваньне вышэйзгаданых артыкулаў у пошуках філасофскага каменя. І наступае шчымлівае за ўсе месцы расчараваньне, бо ніхто зь пішучых як сьлед уяўленьня ня мае, аб чым гаворыць.



Для таго каб прасунуць усё што заўгодна, гэтае ўсё што заўгодна павіннае лезьці на патэнцыйнага слухача з усіх шчылінаў – па целеку, па радыё, у машыне, на афішах, на тутбаях і анлайнерах, у Вялікім Сеціве. Усе гэтыя каналы каштуюць грошай. Няма грошай = няма славы. Байкі пра 75% на радыё і аб іх суіцыдальнай безвыходнасьці на гэтай падставе можна пакінуць пры сабе, бо трапіць туды нават з добрым прадуктам часьцяком нерэальна, дзякуючы прыхільнасьцям аднаго-адзінага музычнага рэдактара. Тутбаі і анлайнеры ніколі на дабрачыннасьць не хварэлі. Целек… ну паспрабуйце. Атрымоўваецца, што пры ўсім абмежаваным выбары інфармацыйных інструментаў ды яшчэ і з улікам складанасьці авалоданьня імі – большасьць выканаўцаў застаецца на ўзбочыне інфармацыйнай прасторы. Праблема менавіта ў гэтым! Ніхто ня чуе крыкаў з рэпкропак.



Застаецца Вялікае Сеціва – ютуб, саўндклаўд, рэвербнэйшн і г.д. Бясплатна, амбіцыйна, практычна бяссэнсоўна без бабла :) Наіўны чытач мяркуе, што напаўадэкватны іракец, што згольвае вусы на камеру, можа сабраць 2 лямы праглядаў на ютубе за содні? Ну-ну. На саўндклаўдзе дзясяткі тысяч праслухоўваньняў у дыджэя ўзроўню школьнага выпускнога? Ну-ну. У кавера беларускага выканаўца на песьню металікі паўляма праглядаў на ютубе пры поўнай адсутнасьці цікаўнасьці тамсама да ўласнай творчасьці… Ну-ну.

Вынік. Бабло, прадзюсар, лэйбл – ключы да вушэй аўдыторыі праз СМІ. Для Захаду ўсё прасьцей, тут толькі бабло. Няма бабла, ня зможаш нарабіць зла.

Нехтар

Нехтар]]>
Thu, 22 Jan 2015 21:12:08 +0300 Нехтар Спадар Нехтар Niechtar Беларусь метал шоўбіз